Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

unattended [ˌʌnəˈtendɪd] adj. пакі́нуты без до́гляду, без назіра́ння;

leave one’s luggage unattended пакі́нуць бага́ж без нагля́ду;

The patient remained unattended to. На хворага ніхто не звяртаў увагі.

unauthorized, BrE -ised [ʌnˈɔ:θəraɪzd] adj. несанкцыянава́ны, недазво́лены;

unautho rized access несанкцыянава́ны до́ступ

unavailable [ˌʌnəˈveɪləbl] adj. яко́га няма́ або́ не́льга даста́ць;

The book is unavailable in the library at the moment. Гэтай кнігі цяпер няма ў бібліятэцы.

unavailing [ˌʌnəˈveɪlɪŋ] adj. fml бескары́сны; ма́рны, дарэ́мны;

unavailing efforts ма́рныя намага́нні

unavoidable [ˌʌnəˈvɔɪdəbl] adj. непазбе́жны;

unavoidable duties непазбе́жныя абавя́зкі

unavoidably [ˌʌnəˈvɔɪdəbli] adv. неміну́ча, няўхі́льна, непазбе́жна

unaware [ˌʌnəˈweə] adj. : be unaware (of smth.) не ве́даць, не ўсведамля́ць (чаго́-н.);

be not unaware (of smth.) падазрава́ць (што-н.)

unawares [ˌʌnəˈweəz] adv.

1. нечака́на, рапто́ўна; знячэ́ўку, зняна́цку

2. незнаро́к;

catch/take smb. unawares заспе́ць каго́-н. неспадзе́ўкі/неспадзява́на

unbalance [ʌnˈbæləns] v.

1. паруша́ць раўнава́гу, выво́дзіць з раўнава́гі

2. разбалансо́ўваць

unbalanced [ʌnˈbælənst] adj.

1. няўсто́йлівы (пра псіхіку); неўраўнава́жаны

2. незбалансава́ны;

an unbalanced diet незбалансава́ная дые́та