matter2 [ˈmætə] v. быць ва́жным, мець значэ́нне;
It doesn’t matter. Гэта не важна;
It matters a lot/a great deal. Гэта вельмі важна;
Money is the only thing that matters to them. Грошы – гэта адзіная рэч, важная для іх.
matter-of-fact [ˌmætərəvˈfækt] adj. абыя́кавы, раўнаду́шны, які́ не выка́звае нія́кіх эмо́цый, пачу́ццяў (у размове пра што-н. хвалюючае, страшнае, непрыемнае); сухі́; празаі́чны
mattress [ˈmætrəs] n. матра́ц; сянні́к
mature1 [məˈtjʊə] adj.
1. даро́слы; ста́лы;
mature age ста́лы ўзро́ст
2. даспе́лы (пра віно, сыр і да т.п.)
mature2 [məˈtjʊə] v.
1. вы́расці, стаць даро́слым (фізічна і духоўна)
2. даспе́ць (пра віно, сыр і да т.п.)
maturity [məˈtjʊərəti] n. ста́лы ўзро́ст; по́ўнае развіццё