Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

learning [ˈlɜ:nɪŋ] n.

1. вывучэ́нне, вучо́ба

2. ве́ды, эруды́цыя;

a man of great learning чалаве́к з вялі́кай эруды́цыяй

learnt [lɜ:nt] past, p.p.learn

lease1 [li:s] n. арэ́нда;

a long lease доўгатэрміно́вая арэ́нда;

take out a lease браць у арэ́нду;

We took the house on a 20-year lease. Мы ўзялі гэты дом у арэнду на 20 гадоў;

Тhe lease is running out. Тэрмін арэнды заканчваецца.

give a (new) lease of life BrE вярта́ць здаро́ўе/сі́лы/по́спех і да т.п.;

Тhe operation has given me a new lease of life. Аперацыя вярнула мне здароўе і сілы.

lease2 [li:s] v.

1. арандава́ць, браць у арэ́нду;

lease smth. from smb. арандава́ць што-н. у каго́-н.

2. (таксама lease out) здава́ць у арэ́нду;

lease smb. smth./lease smth. (out) to smb. здава́ць што-н. каму́-н.

leash [li:ʃ] n. павадо́к;

Аll dogs in public places must be on a leash. Усе сабакі ў грамадскіх месцах павінны быць на павадку.

least1 [li:st] n. мініма́льная ко́лькасць;

Тhat’s the least of my worries. Гэта мяне турбуе менш за ўсё.

to say the least мя́кка ка́жучы;

not in the least ніко́лькі, зусі́м не, нія́кім чы́нам;

I’m not in the least interested in that. Я ніколькі гэтым не цікаўлюся.

least2 [li:st] adj. (звыч. the least) найме́ншы, са́мы малы́, са́мы нязна́чны;

Нe hasn’t the least idea of it. Ён не мае пра гэта аніякага ўяўлення.

last but not least апо́шні, але́ не менш ва́жны

least3 [li:st] adv. найме́ней, найме́нш, менш за ўсё;

It happened when we least expected it. Гэта здарылася, калі мы менш за ўсё гэтага чакалі.

at least прына́мсі;

You should at least apologize. Прынамсі, вам трэба папрасіць прабачэння.

leather1 [ˈleðə] n. ску́ра (вырабленая скура жывёліны)

leather2 [ˈleðə] adj. скураны́