Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

adequate [ˈædɪkwət] adj. адэква́тны, адпаве́дны, дастатко́вы

adhere [ədˈhɪə] v. fml (to)

1. прытры́млівацца, цвёрда трыма́цца, быць ве́рным (справе, прынцыпам);

adhere to the rules прытры́млівацца пра́вілаў;

adhere to a political party быць прыхі́льнікам яко́й-н. па́ртыі

2. прыліпа́ць, прыкле́йвацца, бра́цца

adherence [ədˈhɪərəns] n. прыхі́льнасць, адда́насць, ве́рнасць

adherent [ədˈhɪərənt] n. fml прыхі́льнік, паслядо́ўнік (ідэі, партыі і да т.п.)

adhesion [ədˈhi:ʒn] n. прыліпа́нне, скле́йванне

adhesive1 [ədˈhi:sɪv] n. кле́йкае рэ́чыва

adhesive2 [ədˈhi:sɪv] adj. лі́пкі, кле́йкі;

adhesive tape скотч, кле́йкая сту́жка

adieu1 [əˈdju:] n. развіта́нне;

bid smb. adieu разві́твацца з кім-н.

adieu2 [əˈdju:] interj. быва́йце!; да пабачэ́ння!

adjacent [əˈdʒeɪsənt] adj. (to) суме́жны, сусе́дні