Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

tenner [ˈtenə] n. BrE, infml дзесяціфу́нтавы банкно́т

tennis [ˈtenɪs] n. тэ́ніс;

play tennis ігра́ць у тэ́ніс

tennis court [ˈtenɪsˌkɔ:t] n. тэ́нісны корт

tennis elbow [ˌtenɪsˈelbəʊ] n. «тэ́нісны ло́каць» (запаленне сустава ад гульні ў тэніс)

tennis player [ˈtenɪsˌpleɪə] n. тэнісі́ст; тэнісі́стка

tennis racket [ˈtenɪsˌrækɪt] n. тэ́нісная раке́тка

tennis shoes [ˈtenɪsʃu:z] n. pl. тэнісо́ўкі

tenor1 [ˈtenə] n. fml

1. ход, напра́мак; накіру́нак;

the tenor of his life укла́д яго́ жыцця́

2. агу́льны сэнс, змест;

the tenor of his remarks агу́льны сэнс яго́ных заўва́г;

grasp the tenor of smth. зразуме́ць сэнс чаго́-н.

tenor2 [ˈtenə] n. mus. тэ́нар;

an operatic tenor о́перны тэ́нар

tenpin bowling [ˌtenpɪnˈbəʊlɪŋ] n. sport кегельба́н-аўтама́т, бо́ўлінг