Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Syrian2 [ˈsɪriən] adj. сіры́йскі

syringa [sɪˈrɪŋgə] n. bot.

1. бэз звыча́йны

2. язмі́н садо́вы

syringe1 [sɪˈrɪndʒ] n. шпрыц, спрынцо́ўка;

a hypodermic syringe шпрыц для падску́рнага ўпы́рсквання;

a garden syringе садо́вы апы́рсквальнік

syringe2 [sɪˈrɪndʒ] v. спрынцава́ць, упы́рскваць;

syringe a wound прамыва́ць ра́ну спрынцо́ўкай

syrup [ˈsɪrəp] n.

1. сіро́п;

cough syrup сіро́п ад ка́шлю;

pears in syrup гру́шы ў сіро́пе

2. ачы́шчаная па́така;

golden syrup све́тлая па́така

syrupy [ˈsɪrəpi] adj.

1. лі́пкі, густы́

2. derog. саладжа́вы, пры́кры;

It was a syrupy love-story. Гэта было сентыментальнае апавяданне пра каханне.

system [ˈsɪstəm] n.

1. сістэ́ма; спо́саб, ме́тад;

a good system of teaching до́брая сістэ́ма навуча́ння;

His work lacks system. У яго рабоце не хапае сістэмы.

2. аргані́зм;

The poison has passed into his system. У яго арганізм трапіла атрута.

3. лад, устро́йства;

a political system дзяржа́ўны лад, паліты́чны лад

4. класіфіка́цыя, сістэ́ма;

the system of units phys. сістэ́ма вымярэ́нняў;

the natural system chem. перыяды́чная сістэ́ма элеме́нтаў;

the metric system метры́чная сістэ́ма;

a system of philosophy філасо́фская сістэ́ма

5. се́тка (дарог, труб і да т.п.);

a nervous system нерво́вая сістэ́ма;

a telephone system тэлефо́нная се́тка

get smth. out of one’s system infml вы́весці што-н. з аргані́зма; пазба́віцца ад яко́га-н. пачуцця́;

I must get her out of my system. Я павінен выкінуць яе з галавы і з сэрца.

systematic [ˌsɪstəˈmætɪk] adj. сістэматы́чны;

a systematic error сістэматы́чная памы́лка;

be systematic in one’s work працава́ць сістэматы́чна

systematize, BrE -ise [ˈsɪstəmətaɪz] v. сістэматызава́ць, прыво́дзіць у сістэ́му;

We must systematize our accounts. Мы павінны прывесці нашы рахункі ў сістэму.

systemic [sɪsˈtemɪk] adj.

1. сістэматы́чны, які́ адно́сіцца да ўсяго́ аргані́зма

2. anat. саматы́чны; які́ ўздзейнічае фізіялагі́чна