Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

weather-beaten [ˈweðəˌbi:tn] adj. абве́траны, абсі́вераны; загарэ́лы;

a weather-beaten man загартава́ны чалаве́к

weather forecast [ˈweðəˌfɔ:kɑ:st] n. прагно́з надво́р’я

weather forecaster [ˈweðəˌfɔ:kɑ:stə] n. сіно́птык

weave [wi:v] v. (wove, woven)

1. ткаць; пле́сці; віць;

weave a way пракла́дваць шлях;

weave a nest віць гняздо́

2. выду́мваць, прыду́мваць;

weave a story выду́мваць раска́з;

weave a plan распрацо́ўваць план

weaver [ˈwi:və] n. ткач; ткачы́ха, тка́лля

web [web] n.

1. павуці́нне;

a web of intrigue/lies павуці́на інтры́г/хлусні́

2. перапо́нка (у птушак)

3. руло́н (паперы, тканіны)

4. the web се́тка радыёста́нцый, чыгу́нак і да т.п.

webbed [ˈwebd] adj.: webbed feet перапо́нчатыя ла́пы

website [ˈwebsaɪt] n. старо́нка ў інтэрнэ́це, вэб-старо́нка

wed [wed] v. (wedded or wed) fml браць шлюб, вянча́цца

Wed. (пісьмовае скар. ад Wednesday) серада́