Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sully [ˈsʌli] v. fml пля́міць, псава́ць (рэпутацыю)

sulphur [ˈsʌlfə] n. chem. се́ра, се́рка

sulphuric [sʌlˈfjʊərɪk] adj. chem. : sulphuric acid се́рная кіслата́

sultan [ˈsʌltən]n. султа́н

sultana [səlˈtɑ:nə] n. разы́нка (маленькая), кішмі́ш

sultry [ˈsʌltri] adj. спяко́тны, ду́шны, гара́чы, па́рны (пра надвор’е);

a sultry smile зва́блівая ўсме́шка

sum1 [sʌm] n.

1. арыфметы́чная зада́ча;

do a sum раша́ць зада́чу;

be good at sums до́бра раша́ць зада́чы

2. су́ма, ко́лькасць, падраху́нак;

the sum of what we’ve done усё, што мы зрабі́лі

in sum fml караце́й ка́жучы

sum2 [sʌm] v. склада́ць

sum up [ˌsʌmˈʌp] phr. v. падво́дзіць вы́нік, падсумо́ўваць;

sum smb./smth. up рабі́ць высно́вы;

sum up strength сабра́ць сі́лы

to sum up караце́й ка́жучы, адны́м сло́вам

summarize, BrE -ise [ˈsʌməraɪz] v. падво́дзіць вы́нік, падсумо́ўваць, падагульня́ць

summary1 [ˈsʌməri] n. сці́слы перака́з, рэзюмэ́;

news summary зво́дка наві́н;

a two-page summary рэзюмэ́ на дзве старо́нкі;

in summary на заканчэ́нне