Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

surcharge2 [ˈsɜ:tʃɑ:dʒ] v.

1. (on) браць высо́кі пада́так (за што-н.); браць дадатко́вую пла́ту за асабі́стыя паслу́гі

2. перагружа́ць, перапаўня́ць;

Her heart was surcharged with grief. Яе сэрца было перапоўнена горам.

surd [sɜ:d] n. math. ірацыяна́льны

sure1 [ʃʊə, ʃɔ:] adj.

1. упэ́ўнены, перакана́ны;

be/feel sure быць упэ́ўненым;

Are you sure about it? Ты ў гэтым упэўнены?

2. цвёрды, перакана́ны;

a sure hand цвёрдая рука́;

a sure faith цвёрдая ве́ра

3. бясспрэ́чны, несумне́нны, непазбе́жны;

a sure disaster непазбе́жная катастро́фа

4. ве́рны, надзе́йны;

a su re remedy надзе́йны сро́дак;

a sure friend ве́рны ся́бар

5. абавязко́вы;

He is sure to come. Ён абавязкова прыедзе;

Be sure to close the door! Не забудзь зачыніць дзверы!;

Well, I’m sure! Ну і ну! Вось табе і на!

for sure infml вядо́ма, кане́шне;

make sure of (that) перакана́цца;

to be sure вядо́ма;

To be sure, she is beautiful. Яна, вядома, прыгожая.

sure2 [ʃʊə, ʃɔ:] adv. infml вядо́ма;

It sure was cold. Вядома, было вельмі холадна;

I said it would happen and sure enough it did. Я сказаў, што гэта здарыцца, так яно і было.

as sure as eggs is eggs/as fate BrE infml ≅ як піць даць, як дво́йчы два

surefire [ˈʃʊəfaɪə] adj. infml беспамылко́вы, ве́рны;

a surefire success прадказа́льны по́спех

surely [ˈʃʊəli, ˈʃɔ:li] adv.

1. пра́вільна;

slowly but surely мару́дна, але́ пра́вільна

2. вядо́ма;

We’ve surely met somewhere. Я ўпэўнены, што мы недзе сустракаліся;

surely not вядо́ма не

surety [ˈʃʊərəti, ˈʃɔ:rəti] n. law

1. пару́ка; зару́ка; паручы́цельства;

stand surety for smb. узяць каго́-н. на пару́кі; паручы́цца за каго́-н.

2. паручы́цель; паручы́целька

sure-footed [ˌʃʊəˈfʊtɪd] adj. той, хто цвёрда стаі́ць на нага́х; той, хто не памыля́ецца; той, хто ўпэ́ўнена ідзе́ да мэ́ты

surf [sɜ:f] n. прыбо́й, буруны́

surface1 [ˈsɜ:fɪs] n.

1. паве́рхня;

the Earth’s surface паве́рхня Зямлі́;

keep on the surface трыма́цца на паве́рхні;

rise/come to the surface усплыва́ць на паве́рхню;

surface transport назе́мны тра́нспарт

2. зне́шні вы́гляд;

surface impressions павярхо́ўныя ўра́жанні

on the surface зво́нку, з вы́гляду