Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pay2 [peɪ] v. (paid)

1. плаці́ць;

pay in advance/in full/in installments плаці́ць упе́рад/по́ўнасцю/у растэрміно́ўку

2. акупля́цца, быць вы́гадным;

it pays to advertise рэкла́ма заўсёды акупля́ецца;

pay a call on/a visit to нано́сіць візі́т, наве́дваць;

pay a compliment рабі́ць кампліме́нт

pay attention to звярта́ць ува́гу (на);

pay one’s respects выка́зваць паша́ну

pay back [ˌpeɪˈbæk] phr. v.

1. вярну́ць, адда́ць (грошы)

2. адплаці́ць;

I’ll pay you back for this. Я адплачу вам за гэта.

pay off [ˌpeɪˈɒf] phr. v.

1. выпло́чваць (пазыку)

2. разлічы́ць (звольніць)

3. акупля́цца

pay out [ˌpeɪˈaʊt] phr. v. выпло́чваць

pay up [ˌpeɪˈʌp] phr. v. заплаці́ць, разлічы́цца ца́лкам

payable [ˈpeɪəbl] adj. падле́глы апла́це;

This bill is payable next Tuesday. Гэты рахунак трэба аплаціць да наступнага аўторка;

make a check payable to smb. выпі́сваць чэк на чыё-н. імя́

PAYE [ˌpi:eɪwaɪˈi:] BrE (скар. ад pay as you earn) сістэ́ма ўтрыма́ння падахо́днага пада́тку з зарпла́ты

payee [peɪˈi:] n. атрыма́льнік плацяжу́

payer [ˈpeɪə] n. плаце́льшчык

payment [ˈpeɪmənt] n. пла́та, плаце́ж; вы́плата;

We would be grateful for prompt payment of your account. Мы будзем удзячны за хуткую аплату вашага рахунка.

payout [ˈpeɪaʊt] n. вы́плата

payphone [ˈpeɪfəʊn] n. тэлефо́н-аўтама́т, тэлефо́н

payroll [ˈpeɪrəʊl] n. плаце́жная ве́дамасць;

on the payroll у плаце́жнай ве́дамасці;

The firm has 500 employees on the payroll. Фірма налічвае 500 супрацоўнікаў.

pay-day [ˈpeɪdeɪ] n. дзень вы́платы заро́бку