Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

maybe [ˈmeɪbi] adv. infml магчы́ма, мо́жа быць;

Maybe I am wrong about the date, I don’t know. Магчыма, я памыляюся наконт даты, я не ведаю.

Mayday [ˈmeɪdeɪ] n. «памажы́це» (міжнародны радыёсігнал бедства ад самалёта/судна, што апынуліся ў небяспецы)

mayhem [ˈmeɪhem] n. сумятня́, мітусня́, па́ніка;

There was complete mayhem after the explosion. Пасля выбуху пачалася сапраўдная паніка.

mayn’t [meɪnt] infml скар. ад may not

mayo [ˈmeɪəʊ] n. (скар. ад mayonnaise) infml маянэ́з

mayonnaise [ˌmeɪəˈneɪz] n. маянэ́з

mayor [meə] n. мэр (горада)

mayoress [meəˈres] n.

1. мэр-жанчы́на

2. жо́нка мэ́ра

May Day [ˈmeɪdeɪ] n. Пе́ршае ма́я (свята)

maze [meɪz] n. лабіры́нт