Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

save3 [seɪv] conj. dated акрамя́ таго́, што;

I know nothing save that he returns. Я не ведаю нічога, акрамя таго, што ён вяртаецца.

saver [ˈseɪvə] n. укла́дчык (банка)

saving1 [ˈseɪvɪŋ] n.

1. ашчаджэ́нне, экано́мія;

a saving of time/on money вы́йгрыш у ча́се/экано́мія гро́шай

2. pl. savings зберажэ́нні

saving2 [ˈseɪvɪŋ] adj. экано́мны, ашча́дны;

a saving housekeeper экано́мная гаспады́ня;

saving grace стано́ўчая я́касць, што перавыша́е недахо́пы;

Generosity is his saving grace. За велікадушнасць яму можна прабачыць усё.

savings account [ˈseɪvɪŋzəˌkaʊnt] n. раху́нак (у ашчадным банку)

savings bank [ˈseɪvɪŋzˌbæŋk] n. ашча́дны банк; ашча́дная ка́са

savior [ˈseɪvjə] AmE = saviour

saviour [ˈseɪvjə] n.

1. выратава́льнік; выратава́льніца

2. the Saviour relig. Ісу́с Хрысто́с, Зба́ўца, Збаві́цель

savoir faire [ˌsævwɑ:ˈfeə] n. франц. вынахо́длівасць, уме́нне выхо́дзіць з ця́жкага стано́вішча; вы́трымка, такт

savor1 [ˈseɪvə] AmE = savour1