Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pause1 [pɔ:z] n. па́ўза, перапы́нак;

without pause бесперапы́нна

pause2 [pɔ:z] v. спыня́цца; рабі́ць па́ўзу;

speak without pausing for breath гавары́ць без перады́шкі/беспераста́нку;

Please pause to consider the matter. Калі ласка, спыніся, каб разабрацца, у чым справа.

pave [peɪv] v. брукава́ць, масці́ць;

The path is paved with concrete slabs. Гэтая сцежка выбрукавана бетоннымі плітамі.

pave the way for smb. праклада́ць каму́-н. даро́гу

paved [peɪvd] adj. брукава́ны;

a paved road брук, мастава́я, брукава́нка

pavement [ˈpeɪvmənt] n.

1. BrE тратуа́р; панэ́ль;

Don’t ride your bicycle on the pavement. Не катайся на веласіпедзе па тратуары.

2. AmE мастава́я

paving stone [ˈpeɪvɪŋˌstəʊn] n. брусча́тка, ка́мень для брукава́ння

paw1 [pɔ:] n.

1. ла́па;

a lion’s paw (і)льві́ная ла́па

2. infml рука́;

Paws off! Рукі прэч!;

Take your filthy paws off me! Прымі ад мяне свае брудныя лапы!

paw2 [pɔ:] v.

1. крана́ць; біць ла́пай; скрэ́бці

2. біць капыта́мі

3. infml хапа́ць рука́мі, ла́паць, ма́цаць;

Don’t paw at me! Не чапай мяне!

pawn1 [pɔ:n] n.

1. зало́г, закла́д

2. зало́жнік

3. паручы́цельства, абавяза́цельства

at/in pawn у закла́дзе, закла́дзены

pawn2 [pɔ:n] v. закла́дваць (што-н. у ламбардзе);

He pawned his gold watch to pay the rent. Ён заклаў свой залаты гадзіннік, каб расплаціцца за кватэру.