Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

advantageous [ˌædvənˈteɪdʒəs] adj. вы́гадны, спрыя́льны, кары́сны

advent [ˈædvənt] n.

1. прыбыццё, прыхо́д

2. Advent eccl. прышэ́сце

3. Advent eccl. Адве́нт, перы́яд (чатыры тыдні) пе́рад Хрысто́вым нараджэ́ннем (у заходнім хрысціянстве)

adventure [ədˈventʃə] n.

1. прыго́да

2. аванту́ра

adventurer [ədˈventʃərə] n.

1. шука́льнік прыго́д

2. авантуры́ст, прайдзісве́т

adventurous [ədˈventʃərəs] adj. прадпрыма́льны, сме́лы;

an adventurous trip по́ўнае прыго́д падаро́жжа

adverb [ˈædvɜ:b] п. ling. прысло́ўе

adverbial [ədˈvɜ:biəl] adj. ling. : an adverbial modifier of place/time/manner акалі́чнасць ме́сца/ча́су/спо́сабу дзе́яння

adversary [ˈædvəsəri] n. fml во́раг, праці́ўнік; сапе́рнік

adverse [ˈædvɜ:s] adj. варо́жы; шко́дны; неспрыя́льны (пра надвор’е, умовы і да т.п.);

under adverse circumstances пры неспрыя́льных акалі́чнасцях

adversity [ədˈvɜ:səti] n. бяда́, неспрыя́льныя ўмо́вы;

in time(s) of adversity у час(ы́) ліхале́цця