Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

unprepossessing [ˌʌnˌpri:pəˈzesɪŋ] adj. fml непрыва́бны, непрыго́жы, несамаві́ты

unpretentious [ˌʌnprɪˈtenʃəs] adj. сці́плы, про́сты; без прэтэ́нзій, непрэтэнцыёзны;

live in an unpretentious way ве́сці сці́плы лад жыцця́

unprincipled [ʌnˈprɪnsəpld] adj. fml беспрынцыпо́вы; гане́бны; несумле́нны;

unprincipled conduct беспрынцыпо́выя паво́дзіны

unprintable [ʌnˈprɪntəbl] adj. нецэнзу́рны, непрысто́йны;

I think this article is unprintable. Я лічу, што гэты артыкул не для друку.

unprofessional [ˌʌnprəˈfeʃənl] adj. derog.

1. непрафесі́йны;

unprofessional advice некампетэ́нтная пара́да

2. які́ не адпавяда́е э́тыцы пэ́ўнай прафе́сіі;

a doctor’s unprofessional conduct парушэ́нне ўрачэ́бнай э́тыкі

unprofitable [ʌnˈprɒfɪtəbl] adj. нявы́гадны, бескары́сны;

an unprofitable enterprise нерэнта́бельнае прадпрые́мства

unpromising [ʌnˈprɒmɪsɪŋ] adj. малаперспекты́ўны; які́ не падае́ надзе́і;

The weather looks unpromising. Aд надвор’я няма чаго чакаць.

unprompted [ʌnˈprɒmptɪd] adj. мімаво́льны, міжво́льны;

an unprompted offer of help нечака́ная прапано́ва аб дапамо́зе

unpronounceable [ˌʌnprəˈnaʊnsəbl] adj. : This word is unpronounceable. Гэтае слова цяжка вымавіць.

unprotected [ˌʌnprəˈtektɪd] adj.

1. неабаро́нены, адкры́ты

2. безабаро́нны, які́ не ма́е падтры́мкі