Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

unintelligible [ˌʌnɪnˈtelɪdʒəbl] adj. неразбо́рлівы, няя́сны, незразуме́лы (пра почырк)

unintended [ˌʌnɪnˈtendɪd] adj. непрадугле́джаны (пра вынік, эфект і да т.п.)

unintentional [ˌʌnɪnˈtenʃnəl] adj. (in) ненаўмы́сны, міжво́льны

uninterested [ʌnˈɪntrəstɪd] adj. незаціка́ўлены, абыя́кавы

uninviting [ˌʌnɪnˈvaɪtɪŋ] adj. непрыва́бны;

an uninviting meal неапеты́тная е́жа

union [ˈju:niən] n.

1. саю́з; задзіно́чанне, аб’ядна́нне; у́нія;

the former Soviet Union былы́ Саве́цкі Саю́з;

students’ union студэ́нцкі клуб;

the Union А́нгла-шатла́ндская у́нія (1707 г.); А́нгла-ірла́ндская у́нія (1801 г.)

2. прафсаю́з

3. dated шлю́бны саю́з

4. fml адзі́нства, зго́да;

in perfect union у по́ўнай зго́дзе

unionist [ˈju:niənɪst] n.

1. член прафсаю́за, член трэд-юніёна

2. Unionist юніяні́ст, прыхі́льнік захава́ння Паўно́чнай Ірла́ндыі ў скла́дзе Аб’ядна́нага Карале́ўства

unionize, BrE -ise [ˈju:niənaɪz] v. аб’ядно́ўваць (асабліва ў прафсаюзы);

unionize workers далуча́ць рабо́чых да прафсаю́заў

Union Jack [ˌju:niənˈdʒæk] n. the Union Jack дзяржа́ўны флаг Аб’ядна́нага Карале́ўства, «Юніён Джэк»

unique [ju:ˈni:k] adj.

1. адзі́ны, уніка́льны;

a unique opportunity выклю́чная магчы́масць

2. infml незвыча́йны, надзвыча́йны;

a rather unique little restaurant даво́лі незвыча́йны рэстара́нчык