Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

superman [ˈs(j)u:pəmən] n. (pl. -men) зверх чалаве́к, суперме́н;

He is a superman in mental faculties. У яго надзвычайныя разумовыя здольнасці.

supermarket [ˈs(j)u:pəmɑ:kɪt] n. суперма́ркет, універса́м, вялі́кі магазі́н з самаабслуго́ўваннем

supermodel [ˈs(j)u:pəmɒdl] n. супермадэ́ль

supernatural [ˌs(j)u:pəˈnætʃərəl] adj. незвыча́йны, звышнатура́льны;

a supernatural being звышнатура́льная істо́та

superpower [ˈs(j)u:pəˌpaʊə] n. звышдзяржа́ва; сі́ла, яка́я не ма́е сабе́ ро́ўных;

a superpower summit са́міт звышдзяржа́ў

superscript [ˌs(j)u:pəˈskrɪpt] v. надпі́сваць, рабі́ць на́дпіс зве́рху

supersede [ˌs(j)u:pəˈsi:d] v. замяня́ць, выцясня́ць;

supersede an old machine by a new one замяні́ць стару́ю машы́ну на но́вую

supersonic [ˌs(j)u:pəˈsɒnɪk] adj. звышгукавы́, ультрагукавы́;

a supersonic aircraft звышгукавы́ самалёт

superstar [ˈs(j)u:pəstɑ:] n. зо́рка пе́ршай велічыні́, свяці́ла (пра чалавека)

superstitions [ˌs(j)u:pəˈstɪʃnz] n. pl. забабо́ны, пры́мхі;

overcome one’s superstitions пазбаўля́цца пры́мхаў