paralysis [pəˈræləsɪs] n. (pl. -ses) пара́ліч, пара́люш (таксама перан.);
He suffered a stroke and partial paralysis. Ён перанёс удар і частковы параліч.
paralyze [ˈpærəlaɪz] AmE = paralyse
parameter [pəˈræmɪtə] n.
1. ме́рка, крытэ́рый, пака́зчык
2. пара́метр, характары́стыка
paramount [ˈpærəmaʊnt] adj. fml першара́дны, гало́ўны;
of paramount importance першара́днага значэ́ння;
A balanced budget is of paramount importance. Збалансаваны бюджэт мае першараднае значэнне;
The interests of the consumer should be paramount. Інтарэсы спажыўца павінны ставіцца вышэй за ўсё.
paranoia [ˌpærəˈnɔɪə] n. med. парано́ідная шызафрэні́я, парано́я
paranoid [ˈpærənɔɪd] adj. med. паранаі́чны
parapet [ˈpærəpɪt, ˈpærəpet] n. archit. парапе́т; по́ручні, парэ́нчы
paraphrase1 [ˈpærəfreɪz] n.
1. перака́з
2. ling., mus. парафра́за
paraphrase2 [ˈpærəfreɪz] v. перака́зваць, перафразава́ць
parasite [ˈpærəsaɪt] n. паразі́т (таксама перан.);
live as a parasite on society жыць у грама́дстве як паразі́т