Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

gradually [ˈgrædʒuəli] adv. паступо́ва; ма́ла-пама́лу, патро́ху, спакваля́

graduate1 [ˈgrædʒuət] n.

1. той, хто ско́нчыў вышэ́йшую навуча́льную ўстано́ву і атрыма́ў ступе́нь бакала́ўра;

He’s an Oxford graduate. Ён скончыў Оксфардскі ўніверсітэт.

2. AmE той, хто ско́нчыў сярэ́днюю шко́лу

graduate2 [ˈgrædʒueɪt] v. (from)

1. атрыма́ць дыпло́м вышэ́йшай навуча́льнай устано́вы (дыплом бакалаўра)

2. AmE ско́нчыць сярэ́днюю шко́лу

3. AmE выдава́ць дыпло́м;

Last year the college graduated 40 students. Летась каледж выдаў дыпломы 40 студэнтам.

graduate school [ˈgrædʒuətˌsku:l] n. AmE вышэ́йшая навуча́льная ўстано́ва, дзе мо́жна атрыма́ць другу́ю адука́цыю або́ больш высо́кую ступе́нь

graduation [ˌgrædʒuˈeɪʃn] n.

1. атрыма́нне ўніверсітэ́цкага дыпло́ма або́ атэста́та аб заканчэ́нні амерыка́нскай сярэ́дняй шко́лы

2. градуіро́ўка; градуі́раванне

grad school [ˈgrædˌsku:l] AmE, infml = graduate school

Graeco-Roman wrestling [ˌgri:kəʊrəʊmənˈreslɪŋ] n. sport класі́чная барацьба́

graffiti [grəˈfi:ti]n. pl. графі́ці

graft1 [grɑ:ft] n.

1. прышчэ́пак; прышчэ́п; прышчэ́пка

2. med. транспланта́т; транспланта́цыя;

skin/bone graft пераса́дка ску́ры/ко́сці

3. BrE, infml ця́жкая пра́ца

graft2 [grɑ:ft] v.

1. (in, into, to) прышчапля́ць, чаранкава́ць, акулі́раваць

2. med. трансплантава́ць, пераса́джваць (скуру, жывую тканку)

3. BrE, infml ця́жка працава́ць