Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

babysit [ˈbeɪbisɪt] v. (babysat) дагляда́ць чужы́х дзяце́й;

She regularly babysits for us. Яна заўсёды даглядае нашых дзяцей, калі нас няма дома.

babysitter [ˈbeɪbisɪtə] n. ня́нька, яка́я дагляда́е дзяце́й за пла́ту

babysitting [ˈbeɪbisɪtɪŋ] n. : do some babysitting дагляда́ць чужы́х дзяце́й за плату́

baby boom [ˈbeɪbiˌbu:m] n. бэйбі-бу́м, рэ́зкі рост нараджа́льнасці, вы́бух нараджа́льнасці

baby boomer [ˈbeɪbiˌbu:mə] n. дзіця́, наро́джанае падча́с узды́му нараджа́льнасці

baby buggy [ˈbeɪbiˌbʌgi] n. BrE, dated дзіця́чая каля́ска

baby carriage [ˈbeɪbiˌkærɪdʒ] n. AmE дзіця́чая каля́ска

baby talk [ˈbeɪbiˌtɔ:k] n. дзіця́чае лепята́нне; сюсю́канне (дарослых)

baccalaureate [ˌbækəˈlɔ:riət] n. бакалаўрэа́т; ступе́нь бакала́ўра

Bacchus [ˈbækəs] n. myth. Ба́хус (бог вінаробства);

a lover of Bacchus любі́цель вы́піць

Bacchus has drowned more men than Neptune. Бахус утапіў больш людзей, чым Нептун.