Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

acclaim1 [əˈkleɪm] n. адабрэ́нне, ухвале́нне; The book received considerable acclaim. Кніга атрымала станоўчыя водгукі.

acclaim2 [əˈkleɪm] v.

1. гу́чна віта́ць;

acclaim the winners of a race віта́ць перамо́жцаў го́нкі

2. абвяшча́ць

acclimatization, BrE -isation [əˌklaɪmətaɪˈzeɪʃn] n. акліматыза́цыя

acclimatize, BrE -ise [əˈklaɪmətaɪz] v. акліматызава́цца, акліматызо́ўвацца, прыстасо́ўвацца (да новых умоў)

accommodate [əˈkɒmədeɪt] v.

1. забяспе́чваць жыллём, размяшча́ць, дава́ць прыту́лак

2. змяшча́ць, умяшча́ць

accommodation [əˌkɒməˈdeɪʃn] n. жыллё, памяшка́нне; прыту́лак, прыста́нішча;

find suitable/temporary/permanent accommodation знайсці́ прыда́тнае/часо́вае/ста́лае жыллё

accompaniment [əˈkʌmpənimənt] n.

1. mus. акампанеме́нт; суправаджэ́нне;

to the accompaniment of the guitar пад гіта́ру

2. дада́так, дапаўне́нне

accompanist [əˈkʌmpənɪst] n. акампанія́тар

accompany [əˈkʌmpəni] v. fml

1. суправаджа́ць, спадаро́жнічаць

2. mus. акампані́раваць

accomplice [əˈkʌmplɪs] n. саўдзе́льнік (злачынства)