Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

blown [bləʊn] p.p.blow

blowy [ˈbləʊi] adj. infml ве́траны;

a blowy day ве́траны дзень

blow-by-blow [ˌbləʊbaɪˈbləʊ] adj. падрабя́зны, даскана́лы, дэталёвы

give a blow-by-blow description infml падрабя́зна апі́сваць

blow-dry [ˈbləʊdraɪ] v. сушы́ць гара́чым паве́трам

bludgeon1 [ˈblʌdʒən] n. дубі́на, дубі́нка

bludgeon2 [ˈblʌdʒən] v.

1. біць дубі́наю

2. (into) пагража́ць, застра́шваць, прымуша́ць стра́хам (да чаго-н.);

He was bludgeoned into paying the money. Яго прымусілі заплаціць грошы.

blue1 [blu:] n.

1. сі́ні ко́лер; блакі́т;

She was dressed in blue. Яна была апранута ва ўсё блакі́тнае.

2. сі́нька, сі́няя фа́рба;

Berlin/Paris blue берлі́нскі/пары́жскі лазу́рак

3. BrE член універсітэ́цкай спарты́ўнай кама́нды (Оксфарда, Кембрыджа, Ітана);

get/win one’s blue быць уклю́чаным у кама́нду ўніверсітэ́та

4. the blue lit. не́ба; мо́ра; акія́н

out of the blue рапто́ўна, нечака́на, зняна́цку

blue2 [blu:] adj.

1. сі́ні, блакі́тны;

dark/navy blue цёмна-сі́ні

2. пасіне́лы, ссіне́лы;

go blue with cold пасіне́ць ад хо́ладу

3. infml хму́рны, су́мны, прыгне́чаны;

He’s been feeling blue this week. У яго хандра гэты тыдзень.

4. непрысто́йны, паха́бны;

tell blue jokes раска́зваць непрысто́йныя анекдо́ты

do smth. till one is blue in the face infml рабі́ць што-н. да пасіне́ння;

once in a blue moon infml ве́льмі рэ́дка

bluebell [ˈblu:bel] n. bot. сі́ні звано́чак (кветка)

blueberry [ˈblu:bəri] n. bot.

1. чарні́цы

2. дурні́цы, буякі́