Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pat2 [pæt] v. хло́паць, паля́пваць, пахло́пваць;

pat smb. on the back пахло́пваць каго́-н. па спі́не;

He patted the dog affectionately as he spoke. Размаўляючы, ён пяшчотна гладзіў сабаку.

pat smb. on the back адабра́ць, хвалі́ць каго́-н.

pat3 [pæt] adv.

1. дарэ́чы, своечасо́ва, уда́ла

2. цвёрда, дакла́дна; здо́рава;

stand pat цвёрда прытры́млівацца свайго́ рашэ́ння

know/have smth. off pat ве́даць што-н. назубо́к

patch1 [pætʃ] n.

1. кава́лачак, шмато́к;

a potato patch ла́пік зямлі́ пад бу́льбу

2. ла́та;

She sewed a patch onto the knee of her jeans. Яна нашыла лапік на калена сваіх джынсаў.

3. пля́ма;

a patch of sunlight со́нечны за́йчык

be not a patch on smb./smth. не ісці́ ні ў яко́е параўна́нне з кім-н./чым-н.

patch2 [pætʃ] v. накла́дваць ла́ты, ла́таць, ла́піць;

We’d better patch the hole in the roof – we can’t afford a new one. Лепей залатаем дзірку ў даху, мы не можам дазволіць сабе зрабіць новы.

patch up [ˌpætʃˈʌp] phr. v.

1. ла́таць, ла́піць, рамантава́ць (што-н.)

2. ула́джваць, утраса́ць;

patch up a quarrel ула́джваць сва́рку

3. падле́чваць, падго́йваць ра́ну

patchwork [ˈpætʃwɜ:k] n.

1. шыццё з абрэ́зкаў;

a patchwork quilt ко́ўдра з абрэ́зкаў

2. маза́іка; страка́тая мешані́на

patchy [ˈpætʃi] adj.

1. пакры́ты пля́мамі, пля́місты

2. неаднаро́дны, неаднаста́йны; страка́ты

3. абры́вачны; выпадко́вы;

The applause was patchy. Пачуліся рэдкія апладысменты.

patent1 [ˈpeɪtənt] n. патэ́нт;

apply for a patent пада́ць зая́ўку на атрыма́нне патэ́нта;

obtain a patent атрыма́ць патэ́нт;

When does the patent expire? Калі канчаецца тэрмін патэнта?

patent2 [ˈpeɪtənt] adj.

1. : patent law патэ́нтнае пра́ва;

the Patent Office бюро́ патэ́нтаў

2. патэнтава́ны, патэнто́ваны, абаро́нены патэ́нтам;

patent medicines патэнтава́ныя ле́кі;

a patent lock патэнтава́ны замо́к

3. fml відаво́чны;

a patent lie відаво́чная хлусня́

patentee [ˌpætənˈti:] n.

1. улада́льнік патэ́нта

2. улада́льнік ліцэ́нзіі на патэ́нт

patent leather [ˌpeɪtəntˈleðə] n. лакірава́ная ску́ра;

patent leather shoes лакірава́ныя ту́флі