Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sterile [ˈsteraɪl] adj.

1. бяспло́дны; я́лавы;

sterile soils бяспло́дныя зе́млі; я́лавіна

2. шэ́ры, неціка́вы;

sterile debates бясплённыя дэба́ты

3. стэры́льны; стэрылізава́ны;

sterile bandages перавя́зачныя матэрыя́лы

sterility [stəˈrɪləti] n.

1. стэры́льнасць

2. шэ́расць, адсу́тнасць своеасаблі́васці;

sterility of mind бе́днасць ро́зуму

3. бяспло́днасць, неўрадлі́васць (зямлі)

sterilize, BrE -ise [ˈsterəlaɪz] v.

1. стэрылізава́ць;

sterilized milk стэрылізава́нае малако́

2. шту́чна абяспло́джваць

sterling1 [ˈstɜ:lɪŋ] n. стэ́рлінг;

the pound sterling фунт стэ́рлінгаў;

the sterling area стэ́рлінгавая зо́на

sterling2 [ˈstɜ:lɪŋ] adj.

1. паўнава́жкі, паўнацэ́нны;

sterling silver чы́стае серабро́

2. надзе́йны, сумле́нны, прысто́йны;

sterling principles цвёрдыя пры́нцыпы;

a man of sterling character непадку́пны чалаве́к

stern1 [stɜ:n] n.

1. карма́;

stern on кармо́ю ўпе́рад

2. infml за́дняя ча́стка (чаго-н.), зад

stern2 [stɜ:n] adj.

1. стро́гі, суро́вы;

a stern face пану́ры твар;

a stern battle жо́рсткая бі́тва

2. цвёрды, няўмо́льны, упа́рты, сто́йкі;

a stern follower перакана́ны паслядо́ўнік

be made of sterner stuff быць мацне́йшым (чым іншыя), мець мо́цную во́лю

sternum [ˈstɜ:nəm] n. anat. (pl. sternums or sterna) грудзі́на

steroid [ˈsterɔɪd] n. biochem. стэро́ід

stethoscope [ˈsteθəskəʊp] n. стэтаско́п