Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pasta [ˈpæstə] n. італ. макаро́нныя вы́рабы

paste1 [peɪst] n.

1. клей, кле́йстар

2. па́ста; масці́ка

3. це́ста

4. паштэ́т;

fish paste ры́бны паштэ́т

paste2 [peɪst] v. кле́іць, скле́йваць; накле́йваць, прыкле́йваць;

A notice was pasted to the door. Да дзвярэй была прыклеена аб’ява.

pastel1 [ˈpæstl] n.

1. пастэ́ль;

in pastel (малю́нак) пастэ́ллю

2. малю́нак пастэ́ллю

3. пастэ́льны ко́лер, тон

pastel2 [ˈpæstl] adj. пастэ́льны

pasteurize, BrE -ise [ˈpɑ:stəraɪz] v. пастэрызава́ць

pastime [ˈpɑ:staɪm] n. заба́ва; ба́ўленне ча́су; хо́бі;

Photography is her favourite pastime. Фатаграфія − яе любімы занятак.

pastor [ˈpɑ:stə] n. па́стар

pastoral [ˈpɑ:stərəl] adj.

1. па́старскі

2. пастара́льны

pastry [ˈpeɪstri] n.

1. це́ста для канды́тарскіх вы́рабаў

2. pl. pastries канды́тарскія вы́рабы