Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

barge2 [bɑ:dʒ] v.

1. пераво́зіць на ба́ржы

2. піха́ць; піха́цца (у натоўпе); урыва́цца (куды-н.)

barge in [ˌbɑ:dʒˈɪn] phr. v. infml

1. уме́швацца (у размову)

2. з’яўля́цца без запрашэ́ння; ува́львацца

baritone [ˈbærɪtəʊn] n. mus. барыто́н (голас; спявак)

barium [ˈbeəriəm] n. chem. ба́рый

bark1 [bɑ:k] n.

1. га́ўканне, брэх

2. рэ́зкі гук

3. рэ́зкі/гру́бы адка́з, рэзкі/гру́бы зваро́т

bark2 [bɑ:k] v.

1. (at) га́ўкаць, браха́ць

2. крыча́ць, раўці́

bark at the moon браха́ць на по́ўню;

be barking up the wrong tree infml памыля́цца; рабі́ць абы-што́

bark3 [bɑ:k]n. кара́ (дрэва); луб

bark4 [bɑ:k] v.

1. наро́шчваць кару́; пакрыва́цца каро́й (пра дрэва)

2. здзіра́ць кару́

3. здзіра́ць ску́ру

barker [ˈbɑ:kə] n. зазыва́ла

bark beetle [ˈbɑ:kbi:tl] n. entomol. жук-карае́д

barley [ˈbɑ:li] n. ячме́нь;

pearl/French barley пярло́ўка