Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

superfine [ˌs(j)u:pəˈfaɪn] adj. вышэ́йшага гату́нку; ве́льмі вы́танчаны, элега́нтны;

superfine silk шоўк высо́кага гату́нку;

superfine wit вы́танчаны ро́зум

superfluity [ˌs(j)u:pəˈflu:əti] n. fml

1. лі́шак, празме́рнасць;

a superfluity of words мно́ства лі́шніх слоў;

have smth. in superfluity мець чаго́-н. замно́га

superfluous [s(j)u:ˈpɜ:fluəs] adj. лі́шні, непатрэ́бны;

That remark was superfluous. Тая заўвага была лішняй.

superhuman [ˌs(j)u:pəˈhju:mən] adj. звышчалаве́чы;

superhuman beings бесцяле́сныя істо́ты;

superhuman powers звышнатура́льныя сі́лы

superimpose [ˌs(j)u:pərɪmˈpəʊz] v. (on) накла́дваць (што-н. на што-н.);

superimpose an English commentary on the original soundtrack накла́дваць англі́йскі камента́р на арыгіна́л (пра гукавую дарожку)

superintend [ˌs(j)u:pərɪnˈtend] v. fml кірава́ць, назіра́ць

superintendent [ˌs(j)u:pərɪnˈtendənt] n.

1. кіраўні́к, зага́дчык; кантралёр

2. суперінтэнда́нт (старшы паліцэйскі чын у Вялікабрытаніі)

superior1 [s(j)u:ˈpɪəriə] n.

1. ста́ршы, нача́льнік

2. relig. : the Father/Mother Superior ігу́мен; ігу́мення

3. які́ перавышае, перасяга́е;

You are my superior in ability. Ты больш здольны, чым я.

superior2 [s(j)u:ˈpɪəriə] adj.

1. ле́пшы; бо́льшы; высакая́касны;

be superior to smth./in smth. быць ле́пшым чым/за што-н.;

They had superior qualities. Яны валодалі цудоўнымі якасцямі.

2. (to) ста́ршы, вышэ́йшы (паводле пасады, чыну і да т.п.)

3. fml ве́рхні, разме́шчаны вышэ́й;

superior planets ве́рхнія плане́ты

rise superior to temptation не паддава́цца спаку́се

superiority [s(j)u:ˌpɪəriˈɒrəti] n. перава́га; старшы́нства;

have superiority in smth. over smb. мець перава́гу ў чым-н. над кім-н.;

superiority complex psychol. пачуццё перава́гі, вялі́кае самаўзвышэ́нне