Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

transit visa [ˈtrænsɪtˌvi:zə] n. транзі́тная ві́за

translatable [trænzˈleɪtəbl] adj. пераклада́льны;

The sentence is not translatable. Гэты сказ нельга перакласці.

translate [trænzˈleɪt] v.

1. пераклада́ць; пераклада́цца;

translate into English пераклада́ць на англі́йскую мо́ву;

This sentence doesn’t translate well. Гэты сказ добра не перакладаецца.

2. тлума́чыць;

I translated her silence as assent. Я зразумеў яе маўчанне як згоду.

3. перайна́чваць, ператвара́ць;

translate promises выко́нваць абяца́нні

translation [trænzˈleɪʃn] n.

1. перакла́д; перакладны́ тэкст;

a rough/literal/exact/synchro nous translation гру́бы/літара́льны/дакла́дны/сінхро́нны перакла́д;

make/do a transla tion рабі́ць перакла́д;

in translation у перакла́дзе

2. працэ́с перакла́ду; пераклада́нне

3. ператварэ́нне;

the translation of theory into practice ператварэ́нне тэо́рыі ў пра́ктыку

translator [trænzˈleɪtə] n.

1. перакла́дчык (асабліва той, які робіць пісьмовы пераклад)

2. трансля́тар (радыё)

transliterate [trænzˈlɪtəreɪt] v. fml (into) транслітарава́ць, перадава́ць лі́тарамі і́ншага алфаві́та

transliteration [ˌtrænzˌlɪtəˈreɪʃn] n. (into) транслітара́цыя

translucent [trænsˈlu:snt] adj. напаўпразры́сты, паўпразры́сты;

This glass is translucent. Гэтае шкло прасвечвае.

transmission [trænzˈmɪʃn] n. fml

1. перада́ча;

a radio/television transmission радыё-/тэлеперада́ча;

the transmission of rights law перада́ча право́ў

2. перасы́лка; перано́с;

the transmission of money by telegraph пераво́д гро́шай па тэлегра́фе;

the transmission of a disease перада́ча хваро́бы

3. tech. перада́ча, каро́бка перада́ч

transmit [trænzˈmɪt] v.

1. паведамля́ць, транслі́раваць;

transmit news перадава́ць наві́ны

2. перадава́ць;

transmit a disease распаўсю́джваць хваро́бу;

transmit a tradition перадава́ць трады́цыю

3. пасыла́ць, адпраўля́ць (сігнал, пасылку)

4. phys. право́дзіць цяпло́

4. перадава́ць (сілу, рух); прапуска́ць (святло)