Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

transcend [trænˈsend] v. fml

1. выхо́дзіць за ме́жы;

transcend the limits of decency пераступа́ць ме́жы прысто́йнасці

2. (in) перасяга́ць, перавыша́ць (у чым-н.);

It transcends my po wers of description. Звыш маіх магчымасцей апісаць гэта.

transcendent [trænˈsendənt] adj. fml надзвыча́йны; выда́тны, выбі́тны, цудо́ўны;

transcendent beauty надзвыча́йная прыгажо́сць;

a transcendent folly невераго́днае глу́пства

transcendental [ˌtrænsenˈdentl] adj. philos. апрыёрны, трансцэндэ́нтны; незвыча́йны, звышнатура́льны;

transcendental capacity звышнатура́льныя здо́льнасці

transcontinental [ˌtrænzˌkɒntɪˈnentl] adj. транскантынента́льны (пра чыгунку, пералёт)

transcribe [trænˈskraɪb] v.

1. запі́сваць, перапі́сваць

2. транскрыбі́раваць

3. перазапі́сваць, рабі́ць пераза́піс;

transcribe on/onto compact discs запі́сваць на кампа́кт-ды́скі

transcript [ˈtrænskrɪpt] n.

1. ко́пія;

a transcript of a will ко́пія завяшча́ння

2. расшыфро́ўка;

the transcript of any lettering расшыфро́ўка на́дпісаў (на карціне)

transcription [trænˈskrɪpʃn] n.

1. транскрыбі́раванне; транскры́пцыя

2. ко́пія

3. mus. пералажэ́нне, аранжыро́ўка

4. за́піс (на радыё); пераза́піс

transfer1 [ˈtrænsfɜ:] n.

1. перада́ча; перано́с;

the transfer of meaning перано́с значэ́ння (слова);

the transfer of knowledge перада́ча ве́даў у і́ншую сфе́ру

2. пераво́д (па службе); той, хто пераво́дзіцца (у іншую ўстанову)

3. (from … to) пераса́дачны пункт; пераса́дка;

May I have a transfer, please? Дайце мне, калі ласка, транзітны білет.

4. пераво́дны малю́нак

transfer2 [trænsˈfɜ:] v.

1. перано́сіць, перамяшча́ць, пераво́дзіць;

transfer a student from one group to another пераве́сці студэ́нта з адно́й гру́пы ў і́ншую;

transfer some money пераво́дзіць гро́шы на і́ншы раху́нак

2. перадава́ць (маёмасць)

3. пераса́джваць; пераса́джвацца (на іншы від транспарту)

4. калькава́ць (малюнак)

transferable [trænsˈfɜ:rəbl] adj. які́ можа быць перада́дзены;

not transferable без пра́ва перада́чы (пра голас на выбарах, білет)