sportive [ˈspɔ:tɪv] adj. гуллі́вы, гарэ́злівы;
a sportive show of affection жартаўлі́вае прызна́нне ў каха́нні
sportmanlike [ˈspɔ:tsmənlaɪk] adj. справядлі́вы, сумле́нны; высакаро́дны; му́жны
sportscast [ˈspɔ:tskɑ:st] n. AmE спарты́ўная перада́ча, рэпарта́ж пра спарты́ўныя спабо́рніцтвы
sportsman [ˈspɔ:tsmən] n. (pl. -men) спартсме́н; спарто́вец;
a first-grade sportsman спартсме́н-першаразра́днік
sportsmanship [ˈspɔ:tsmənʃɪp] n.
1. спарты́ўнае майстэ́рства, спра́ўнасць да спо́рту
2. прысто́йнасць, му́жнасць, сто́йкасць (у спорце)
sportswoman [ˈspɔ:tsˌwʊmən] n. (pl. -women) спартсме́нка
sports car [ˈspɔ:tsˌkɑ:] n. спарты́ўны аўтамабі́ль
sports centre [ˈspɔ:tsˌsentə] n. BrE спарты́ўны цэнтр
sports day [ˈspɔ:tsˌdeɪ] n. BrE дзень спарты́ўных спабо́рніцтваў (у школе)
sports editor [ˈspɔ:tsˌedɪtə] n. зага́дчык аддзе́ла спо́рту (у прэсе)