Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

groomsman [ˈgru:mzmən] n. (pl. -men) AmE ша́фер (на вяселлі)

groove [gru:v] n.

1. жалабо́к; паз; кана́ўка

2. прывы́чка; руці́на

grope [grəʊp] v.

1. (for, through) абма́цваць; ісці́/шука́ць наво́бмацак;

He groped his way to the door. Ён вобмацкам дабраўся да дзвярэй.

2. шука́ць;

grope after the truth дашу́квацца пра́ўды

gross1 [grəʊs] n. (pl. gross) бру́та (пра вагу)

gross2 [grəʊs] adj.

1. econ. агу́льны, валавы́;

gross income валавы́ дахо́д;

gross weight вага́ бру́та

2. гру́бы, відаво́чны; абура́льны;

a gross error гру́бая памы́лка;

a gross lie відаво́чная/абура́льная хлусня́

3. гру́бы, няве́тлівы;

4. празме́рна то́ўсты, сы́ты

gross3 [grəʊs] v. атрыма́ць агу́льны прыбы́так

grossly [ˈgrəʊsli] adv. гру́ба; празме́рна

gross national product [ˌgrəʊsˌnæʃnlˈprɒdəkt] n. валавы́ нацыяна́льны праду́кт

grotesque1 [grəʊˈtesk] n.

1. гратэ́скавы персана́ж (у кніжцы або на карціне)

2. the grotesque гратэ́скавы стыль у маста́цтве

grotesque2 [grəʊˈtesk] adj.

1. гратэ́скны; гратэ́скавы

2. недарэ́чны; абсу́рдны