Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

caress2 [kəˈres] v. пе́сціць, ла́шчыць, мілава́ць, галу́біць

caret [ˈkærət] n. паліграфі́чны знак [˄] уста́ўкі

caretaker [ˈkeəteɪkə] n. нагля́дчык; нагля́дчыца; выко́нваючы абавя́зкі (часова)

cargo [ˈkɑ:gəʊ] n. (pl. cargoes or cargos) груз (карабля, самалёта);

inward/outward cargo і́мпартны/э́кспартны груз

caricature [ˈkærɪkətʃʊə] n.

1. карыкату́ра

2. высме́йванне; адлюстрава́нне, пака́з, перада́ча ў карыкату́рным вы́глядзе; паро́дыя, саты́ра

caries [ˈkeəri:z] n. med. кастае́да, ка́рыес, карыёз

carious [ˈke(ə)riəs] adj. med. ка́рыесны, карыёзны

carnage [ˈkɑ:nɪdʒ] n. крыва́вая бо́йня, разня́

carnation [kɑ:ˈneɪʃn] n.

1. bot. гваздзі́к

2. я́рка-ружо́вы або́ чырво́ны ко́лер

carnival [ˈkɑ:nɪvl] n. карнава́л; ма́сленіца; фестыва́ль