Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

bank holiday [ˌbæŋkˈhɒlɪdeɪ] n. BrE непрацо́ўны дзень, калі́ зачы́нены ба́нкі

banner [ˈbænə] n. ба́нер; ло́зунг; транспара́нт;

under the banner (of smth.) (перан.) пад сця́гам (чаго́-н.)

banquet [ˈbæŋkwɪt] n. банке́т; урачы́сты абе́д;

a banquet hall банке́тная за́ла

banter [ˈbæntə] v. добразычлі́ва жартава́ць, абме́ньвацца жа́ртамі

baobab [ˈbeɪəʊbæb] n. bot. бааба́б

baptism [ˈbæptɪzəm] n. хрысці́ны; хрышчэ́нне;

private baptism хрысці́ны до́ма

baptism of fire баяво́е хрышчэ́нне; выпрабава́нне

baptist [ˈbæptɪst] n. eccl.

1. бапты́ст

2. Baptist Хрысці́цель;

St. John the Baptist Іаа́н Хрысці́цель;

Baptist’s Day дзень Свято́га Іаа́на/Я́на (свята)

baptize, BrE -ise [bæpˈtaɪz] v. хрысці́ць; дава́ць імя́;

He was baptized John. Пры хрышчэнні яму далі імя Джон.

bar1 [bɑ:] n. бар; прыла́вак; сто́йка; буфе́т;

a snack bar заку́сачная

bar2 [bɑ:] n. the Bar адвакату́ра