Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

marketing [ˈmɑ:kɪtɪŋ] n. марке́тынг

marking [ˈmɑ:kɪŋ] n.

1. маркіро́ўка

2. праве́рка пісьмо́вых рабо́т і выстаўле́нне адзна́к

3. aeron. апазнава́льныя зна́кі

marksman [ˈmɑ:ksmən] n. (pl. marksmen) выда́тны страло́к

marmalade [ˈmɑ:məleɪd] n. апельсі́навы або́ лімо́нны джэм

maroon1 [məˈru:n] adj. цёмна-чырво́ны

maroon2 [məˈru:n] v. пакіда́ць каго́-н. у недасяга́льным ме́сцы або́ ў небяспе́чным стано́вішчы

marque [mɑ:k] n. вядо́мая ма́рка (чаго-н.)

marquee [mɑ:ˈki:] n.

1. вялі́кі тэнт

2. AmE наве́с над увахо́дам у буды́нак (гатэль, тэатр і да т.п.)

marquis [ˈmɑ:kwɪs] n. таксама marquess маркі́з (тытул)

marriage [ˈmærɪdʒ] n. шлюб; жані́цьба;

relations by marriage сваякі́ па жо́нцы або́ му́жу;

One in three marriages ends in divorce. З трох шлюбаў адзін заканчваецца разводам.