Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Sun. (пісьмовае скар. ад Sunday) нядзе́ля

sunback [ˈsʌnbæk] adj. з глыбо́кім вы́разам на спі́не

sunbath [ˈsʌnbɑ:θ]n. со́нечная ва́нна

sunbathe [ˈsʌnbeɪð] v. загара́ць; прыма́ць со́нечныя ва́нны

sunbeam [ˈsʌnbi:m] n. со́нечны праме́нь

sunblind [ˈsʌnblaɪnd] n. тэнт, маркі́за (навес)

sunburn [ˈsʌnbɜ:n] n. зага́р

sunburned, sunburnt [ˈsʌnbɜ:nd, ˈsʌnbɜ:nt] adj. загарэ́лы;

sunburnt shoulders апа́леныя пле́чы

sundae [ˈsʌndeɪ] n. сметанко́вае маро́жанае з сіро́пам, фру́ктамі або́ арэ́хамі

Sunday [ˈsʌndeɪ] n. нядзе́ля;

on Sunday у нядзе́лю

a month of Sundays вялі́кі праме́жак ча́су;

your Sunday best infml : Go to the party in your Sunday best. Апраніся па-святочнаму.