Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

untiring [ʌnˈtaɪərɪŋ] adj. нясто́мны, неасла́бны;

with untiring energy з неасла́бнай эне́ргіяй

untold [ˌʌnˈtəʊld] adj.

1. нераска́заны;

untold suffering нявы́казаная паку́та

2. незлічо́ны;

untold wealth незлічо́нае бага́цце

untouched [ʌnˈtʌtʃt] adj. некрану́ты;

She left the food untouched. Яна не дакранулася да ежы.

untoward [ˌʌntəˈwɔ:d] adj.

1. нешчаслі́вы, няўда́чны;

untoward conditions неспрыя́льныя ўмо́вы

2. недарэ́чны, неадпаве́дны;

untoward social behaviour няпра́вільныя паво́дзіны на лю́дзях

untrained [ˌʌnˈtreɪnd] adj. непадрыхтава́ны, некваліфікава́ны;

To the untrained eye, the products look similar. Для непадрыхтаванага вока прадукты выглядаюць аднолькава.

untried [ˌʌnˈtraɪd] adj. fml нявы́прабаваны, неправе́раны;

an untried method неправе́раны ме́тад

untrue [ʌnˈtru:] adj.

1. памылко́вы, няпра́вільны;

That’s quite untrue. Гэта зусім няправільна.

2. fml (to) няве́рны, здра́длівы;

She was untrue to her husband. Яна здраджвала свайму мужу.

untruth [ˌʌnˈtru:θ] n. fml няпра́ўда; мана́, хлусня́;

tell an untruth сказа́ць няпра́ўду

unturned [ˌʌnˈtɜ:nd] adj. непераве́рнуты

lea ve no stone unturned ні пе́рад чым не спыня́цца; зрабі́ць усё магчы́мае

untutored [ʌnˈtju:təd] adj. fml неабу́чаны;

an untutored ear ненатрэнірава́ны слых