Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sheen [ʃi:n] n. бляск; ззя́нне;

hair with a golden sheen валасы́ з залаты́м во́дбліскам

sheep [ʃi:p] n. (pl. sheep) аве́чка;

a black sheep паршы́вая аве́чка;

follow smb. like a sheep сле́па хадзі́ць за кім-н.;

a wolf in a sheep’s clothing воўк у аве́чай шку́ры

sheepish [ˈʃi:pɪʃ] adj. дурнава́ты (пра выгляд, усмешку і да т.п.)

sheepskin [ˈʃi:pskɪn] n. аўчы́на;

a sheepskin coat кажу́х

sheep-dog [ˈʃi:pdɒg] n. аўча́рка

sheer [ʃɪə] adj.

1. я́ўны; по́ўны, абсалю́тны;

by sheer chance зусі́м выпадко́ва;

a sheer waste of time дарэ́мнае марнава́нне ча́су;

sheer nonsense бязглу́здзіца

2. празры́сты, то́нкі (пра тканіну);

sheer stockings то́нкія панчо́хі

3. вертыка́льны, стро́мкі (пра скалу)

sheer off [ˌʃɪərˈɒf] phr. v. зніка́ць, уцяка́ць

sheet [ʃi:t] n.

1. по́сцілка, прасціна́

2. а́ркуш (паперы), ліст (шкла)

3. паве́рхня (вады), шыро́кая пало́ска;

a sheet of snow сне́жнае по́крыва;

The rain came down in sheets. Дождж ліў як з вядра.

as white as a sheet бле́дны як палатно́

sheet lightning [ˌʃi:tˈlaɪtnɪŋ]n. зарні́ца

shelf [ʃelf] n. (pl. shelves)

1. палі́ца

2. geol. шэльф; во́дмель; рыф

be on the shelf infml быць стары́м і непатрэ́бным, быць спі́саным

shelfish [ˈʃelfɪʃ] n. zool. малю́ск