Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

patent leather [ˌpeɪtəntˈleðə] n. лакірава́ная ску́ра;

patent leather shoes лакірава́ныя ту́флі

paternal [pəˈtɜ:nl] adj.

1. бацько́ўскі;

paternal advice бацько́ўская пара́да

2. з бо́ку ба́цькі, па бацько́ўскай лі́ніі

path [pɑ:θ] n.

1. даро́жка, сце́жка

2. шлях;

the path of freedom шлях свабо́ды (во́лі);

Our paths cross. Нашы шляхі перакрыжаваліся.

pathetic [pəˈθetɪk] adj. ва́рты жа́лю; жа́ласны;

in a pathetic voice жа́ласным го́ласам;

a pathetic creature няшча́снае стварэ́нне;

You’re pathetic! Here, let me do it. Няшчасны! Дай я зраблю гэта.

pathfinder [ˈpɑ:θfaɪndə] n.

1. землепрахо́дца; следапы́т

2. першаадкрыва́льнік

pathogen [ˈpæθədʒən] n. патаге́нны мікрааргані́зм

pathological [ˌpæθəˈlɒdʒɪkl] adj. паталагі́чны;

a pathological liar паталагі́чны лгун;

a pathological hatred of women паталагі́чнае жанчынаненаві́сніцтва

pathologist [pəˈθɒlədʒɪst] n. med. пато́лаг

pathology [pəˈθɒlədʒi] n. med. патало́гія

pathos [ˈpeɪθɒs] n.

1. па́лкае натхне́нне, узды́м, энтузія́зм, імпэ́т

2. па́фас