Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

newsflash [ˈnju:zflæʃ] n. (каро́ткае) э́кстраннае паведамле́нне;

We interrupt our programmes for a newsflash. Мы перарываем трансляцыю нашых перадач для экстраннага паведамлення.

newshound [ˈnju:zhaʊnd] n. infml (зана́дта руплі́вы і заўзя́ты) рэпарцёр; рэпарцёрка (газеты); газе́тчык; газе́тчыца

newsletter [ˈnju:zletə] n. інфармацы́йны бюлетэ́нь

newspaper [ˈnju:zpeɪpə] n.

1. газе́та (перыядычнае выданне);

a daily/weekly newspaper штодзённая/штотыднёвая газе́та;

an evening newspaper вячэ́рняя газе́та;

a national newspaper цэнтра́льная газе́та;

a newspaper clipping газе́тная вы́разка;

a newspaper headline газе́тны загало́вак

2. (стара́я) газе́тная папе́ра

3. газе́та (выдавецтва);

I think she works for a local newspaper. Мяркую, яна працуе ў мясцовай газеце.

newsprint [ˈnju:zprɪnt] n. газе́тная папе́ра

newsreader [ˈnju:zri:də] n. BrE ды́ктар апо́шніх наві́н (на радыё ці тэлебачанні)

newsreel [ˈnju:zri:l] n. кінахро́ніка, кіначасо́піс

newsroom [ˈnju:zru:m] n. аддзе́л наві́н (у рэдакцыі газеты, радыё ці тэлебачання)

newsvendor [ˈnju:zˌvendə] n. BrE прадаве́ц газе́т, газе́тчык

news-stand [ˈnju:zstænd] n. газе́тны лато́к (на вуліцы, вакзале)