Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

nest1 [nest] n.

1. гняздо́;

a bird’s nest птушы́нае гняздо́;

a wasps’ nest асі́нае гняздо́

2. прыто́н;

a nest of thieves зладзе́йскі прыто́н;

a nest of vice прыто́н разбэ́шчанасці

3. бацько́ўскі дом; ро́днае гняздо́

4. уту́льны куто́чак; гняздзе́чка

5. гру́па, набо́р аднаро́дных прадме́таў; кампле́кт прадме́таў, што ўстаўля́юцца ў адну́ ўмяшча́льню або адзі́н у адзі́н;

a nest of tables кампле́кт сто́лікаў, які́я ўстаўля́юцца адзі́н у адзі́н

fly/leave the nest пакіда́ць бацько́ўскі дом;

feather one’s nest набіва́ць кішэ́нь; абагача́цца, нажыва́цца

nest2 [nest] v. віць гняздо́; гняздзі́цца, гнездава́цца

nestle [ˈnesl] v.

1. уту́льна/зру́чна ўладко́ўвацца;

nestle (down) in a chair with a book уту́льна ўладко́ўвацца з кні́жкай у крэ́сле

2. тулі́цца, хава́цца, знахо́дзіцца ў заці́шным і бяспе́чным ме́сцы (звыч. пра хату, вёску і да т.п.);

A small village nestled near the forest to their right. Направа ад іх каля лесу тулілася нейкая вёсачка.

3. (on, against) (пяшчо́тна) тулі́цца, гарну́цца, прыціска́цца;

She nestled her head on his shoulder. Яна прыхіліла галаву да яго пляча.

nestling [ˈnestlɪŋ] n. птушаня́, птушанё

nest egg [ˈnesteg] n. infml гро́шы/зберажэ́нні на чо́рны дзень; су́ма, адкла́дзеная для пэ́ўнай мэ́ты