Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

marginal [ˈmɑ:dʒɪnl] adj.

1. нязна́чны; мініма́льны

2. напі́саны на паля́х (старонкі);

marginal notes ната́ткі на паля́х

3. маргіна́льны

marginalize, BrE -ise [ˈmɑ:dʒɪnəlaɪz] v. ізалява́ць гру́пу людзе́й, зніжа́ць ро́лю гру́пы людзей

marginally [ˈmɑ:dʒɪnəli] adv. то́лькі нязна́чна, у мало́й ступе́ні

marigold [ˈmærigəʊld] n. bot. наго́ткі

marijuana [ˌmærəˈwɑ:nə] n. (таксама marihuana) марыхуа́на

marina [məˈri:nə] n. невялі́чкая га́вань або́ бу́хта

marinade [ˌmærɪˈneɪd] n. марына́д

marinate [ˈmærɪneɪt] v. марынава́ць

marine1 [məˈri:n] n. марскі́ пехаці́нец;

the Marine Corps AmE марска́я пяхо́та

tell that to the marines infml не хлусі́; ≅ раскажы́ лепш гэ́та сваёй бабу́лі

marine2 [məˈri:n] adj. марскі́; які́ мае дачыне́нне да мо́ра або́ караблёў;

marine plants марскі́я раслі́ны;

marine life марска́я фло́ра і фа́ўна;

marine insurance марско́е страхава́нне (суднаў і грузаў)