Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

lightly [ˈlaɪtli] adv.

1. лёгка, злёгку; ці́ха

2. бесклапо́тна; легкаду́мна

lightning [ˈlaɪtnɪŋ] n. мала́нка, бліскаві́ца;

thunder and lightning гром і мала́нка;

be struck by lightning быць забі́тым мала́нкаю

like (greased) lightningу́тка) як мала́нка

lightning conductor [ˈlaɪtnɪŋkənˌdʌktə] n. BrЕ маланкаадво́д

lightweight [ˈlaɪtweɪt] n.

1. sport лёгкая вага́; спартсме́н лёгкай вагі́

2. infml

1) чалаве́к, які́ не ма́е ўплы́ву

2) легкава́жны, несур’ёзны, павярхо́ўны чалаве́к

light-headed [ˌlaɪtˈhedɪd] adj. : She felt lightheaded. У яе закружылася галава.

light-hearted [ˌlaɪtˈhɑ:tɪd] adj.

1. бесклапо́тны, бестурбо́тны

2. несур’ёзны; заба́ўны

light bulb [ˈlaɪtbʌlb] n. (электры́чная) ля́мпачка

light industry [ˌlaɪtˈɪndʌstri] n. лёгкая прамысло́васць

light year [ˈlaɪtjɪə] n. astron. светлавы́ год