Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

legibly [ˈledʒəbli] adv. разбо́рліва, выра́зна

legion [ˈli:dʒən] n.

1. легіён

2. fml вялі́кае мно́ства, легіён;

Their name is legion. Імя ім – легіён.

legislate [ˈledʒɪsleɪt] v. (against, for, on) fml выдава́ць зако́ны;

legislate against gambling забарані́ць зако́нам аза́ртныя гу́льні

legislation [ˌledʒɪsˈleɪʃn] n. fml заканада́ўства

legislative [ˈledʒɪslətɪv] adj. fml заканада́ўчы

legislator [ˈledʒɪsleɪtə] n. fml заканада́вец, заканада́ўца

legislature [ˈledʒɪsleɪtʃə] n. fml заканада́ўчы о́рган; заканада́ўчая ўла́да

legitimate [lɪˈdʒɪtɪmət] adj.

1. зако́нны; дазво́лены зако́нам

2. абгрунтава́ны; пра́вільны

3. законнанаро́джаны;

a legitimate child законнанаро́джанае дзіця́

legitimize, BrE -ise [lɪˈdʒɪtəmaɪz] v. fml узако́ніць, прызна́ць зако́нным; апраўда́ць (асабліва што-н. несправядлівае або амаральнае)