Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

catchphrase [ˈkætʃfreɪz] n. кі́дкая фра́за, ло́зунг

catchy [ˈkætʃi] adj.

1. лёгказапаміна́льны;

a catchy song пе́сня, яку́ю лёгка запо́мніць

2. кі́дкі; які́ прыцягвае ўва́гу

category [ˈkætəgəri] n. катэго́рыя; клас; разра́д

cater [ˈkeɪtə] v.

1. (for) пастаўля́ць праві́зію; забяспе́чваць харчава́ннем; абслуго́ўваць;

cater for dinners/receptions абслуго́ўваць абе́ды/прыёмы

2. (to) дагаджа́ць;

cater to low tastes патура́ць дрэ́ннаму гу́сту

caterer [ˈkeɪtərə] n.

1. пастаўшчы́к праві́зіі

2. гаспада́р; зага́дчык, адміністра́тар (гатэля, рэстарана і да т.п.)

caterpillar [ˈkætəpɪlə] n. zool. ву́сень

cathedral [kəˈθi:drəl] n. сабо́р; кафедра́льны сабо́р;

St. Paul’s Cathedral сабо́р св. Па́ўла

Catherine wheel [ˈkæθrɪnˌwi:l] n.

1. агняво́е ко́ла, феерве́рк

2. archit. кру́глае акно́

3. куля́нне «ко́лам»

Catholic [ˈkæθlɪk] n. каталі́к, като́лік; каталі́чка

catholic [ˈkæθlɪk] adj. шыро́кі; разнаста́йны; усеабды́мны, усебако́вы; экумені́чны;

a man of catholic taste чалаве́к з разнаста́йнымі інтарэ́самі