Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

cancer [ˈkænsə] n.

1. med. рак

2. Cancer astron. Рак (сузор’е);

the tropic of Cancer тро́пік Ра́ка

3. Cancer astrol. Рак (знак задыяка; чалавек, які нарадзіўся пад гэтым знакам)

candid [ˈkændɪd] adj. шчы́ры, чыстасардэ́чны, адкры́ты, праўдзі́вы, прамы́

candidacy [ˈkændɪdəsi]n. кандыдату́ра

candidate [ˈkændɪdət] n. (for) кандыда́т;

offer oneself as a candidate вы́лучыць сваю́ кандыдату́ру;

stand as a Labour candidate быць кандыда́там ад лейбары́стаў

candle [ˈkændl] n. све́чка

burn the candle at both ends безразва́жна растра́чваць сі́лы/здаро́ўе;

cannot/is not fit to hold a candle to ≅ не ідзе́ ні ў яко́е параўна́нне; ≅ падно́ска не ва́рты;

the game is not worth the candle ≅ аўчы́нка не ва́рта вы́рабу

candlelight [ˈkændllaɪt] n.

1. святло́ све́чкі;

dine by candlelight вячэ́раць пры све́чках

2. змярка́нне, пры́цемак

Candlemas (Day) [ˈkændlməs(deɪ)] n. Грамні́цы (свята)

candlestick [ˈkændlstɪk] n. падсве́чнік

candor [ˈkændə] AmE = candour

candour [ˈkændə] n. шчы́расць, адкры́тасць, чыстасардэ́чнасць