Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

aimlessly [ˈeɪmləsli] adv. бязмэ́тна

ain’t [eɪnt] non-standard, скар. ад am not, is not, are not, has not, have not

air1 [eə] n.

1. паве́тра;

fresh air све́жае паве́тра;

in the open air на во́льным паве́тры;

travel by air ляце́ць самалётам

2. the air эфі́р;

go on the air выхо́дзіць/вы́йсці ў эфі́р, выступа́ць па ра́дыё;

be off the air : We’ll be off the air until 15 hours. Перапынак у перадачах да 15 гадзін.

3. pl. airs derog. ва́жны вы́гляд; мане́рнасць; крыўля́нне;

put on airs ва́жнічаць; трыма́цца пага́рдліва/фанабэ́рыста/ганарлі́ва

build castles in the air будава́ць паве́траныя за́мкі;

beat the air таўчы́ ваду́ ў сту́пе;

walk on air не чуць ног пад сабо́й (ад ра́дасці)

air2 [eə] v.

1. прасу́шваць, сушы́ць; праве́трываць;

air a room/clothes праве́трываць пако́й; прасу́шваць адзе́нне

2. абвяшча́ць; заяўля́ць уго́лас

airbase [ˈeəbeɪs] n. вае́нна-паве́траная ба́за

airborne [ˈeəbɔ:n] adj.

1. які́ знахо́дзіцца ў паве́тры

2. які́ пераво́зіцца/перадае́цца па паве́тры

3. : airborne troops паве́траны дэса́нт

aircraft [ˈeəkrɑ:ft] n. (pl. aircraft) самалёт

aircraft-carrier [ˈeəkrɑ:ftˌkæriə] n. авіяно́сец

aircrew [ˈeəkru:] n. экіпа́ж (паветраны)

airfield [ˈeəfi:ld] n. лётнае по́ле; аэрадро́м