Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

accessible [əkˈsesəbl] adj. дасяга́льны, дасту́пны

accessory [əkˈsesəri] n.

1. law саўдзе́льнік (злачынства)

2. pl. accessories аксесуа́ры, прыла́ды; рэ́чы

accident [ˈæksɪdənt] n.

1. здарэ́нне, няшча́сны вы́падак, ава́рыя;

meet with/have an accident пацярпе́ць ава́рыю

2. вы́падак;

by accident выпадко́ва

accidental [ˌæksɪˈdentl] adj. выпадко́вы, не прадугле́джаны, нечака́ны

acclaim1 [əˈkleɪm] n. адабрэ́нне, ухвале́нне; The book received considerable acclaim. Кніга атрымала станоўчыя водгукі.

acclaim2 [əˈkleɪm] v.

1. гу́чна віта́ць;

acclaim the winners of a race віта́ць перамо́жцаў го́нкі

2. абвяшча́ць

acclimatization, BrE -isation [əˌklaɪmətaɪˈzeɪʃn] n. акліматыза́цыя

acclimatize, BrE -ise [əˈklaɪmətaɪz] v. акліматызава́цца, акліматызо́ўвацца, прыстасо́ўвацца (да новых умоў)

accommodate [əˈkɒmədeɪt] v.

1. забяспе́чваць жыллём, размяшча́ць, дава́ць прыту́лак

2. змяшча́ць, умяшча́ць

accommodation [əˌkɒməˈdeɪʃn] n. жыллё, памяшка́нне; прыту́лак, прыста́нішча;

find suitable/temporary/permanent accommodation знайсці́ прыда́тнае/часо́вае/ста́лае жыллё