Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

caravan [ˈkærəvæn] n.

1. карава́н

2. чарада́

3. фурго́н, кібі́тка

4. BrE жылы́ аўтапрычэ́п, дом-аўтапрычэ́п

caraway [ˈkærəweɪ] n. bot. кмен;

a caraway cake кекс з кме́нам

carbide [ˈkɑ:baɪd] n. chem. карбі́д

carbohydrate [ˌkɑ:bəʊˈhaɪdreɪt] n. chem. вугляво́д

carbon [ˈkɑ:bən] n.

1. вугляво́д

2. ву́галь, графі́т

3. а́ркуш капірава́льнай папе́ры, капі́рка;

a carbon copy ко́пія праз капі́рку; дакла́дная ко́пія;

He is the carbon copy of his father. Ён выліты бацька.

carbon paper [ˈkɑ:bənˌpeɪpə] n. капірава́льная папе́ра

carbuncle [ˈkɑ:bʌŋkl] n.

1. карбу́нкул, ску́ла

2. AmE архітэкту́рная недарэ́чнасць (абразлівы для вока будынак)

3. карбу́нкул (каштоўны камень)

carburetor [ˌkɑ:bjəˈretə] AmE = carburettor

carburettor [ˌkɑ:bjəˈretə] n. карбюра́тар

carcass, carcase [ˈkɑ:kəs] n.

1. ту́ша (жывёлы)

2. карка́с, касця́к, апо́рная канстру́кцыя

3. derog. ту́ша (пра тоўстага чалавека)