Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

songbird [ˈsɒŋbɜ:d] n. пе́ўчая пту́шка, пяю́ння

songwriter [ˈsɒŋraɪtə] n. пе́сеннік (паэт або кампазітар)

sonic [ˈsɒnɪk] adj. гукавы́, акусты́чны;

a sonic barrier гукавы́ бар’е́р

sonic boom [ˌsɒnɪkˈbu:m] n. aeron. гукавы́ ўда́р, звышгукавы́ во́плеск

sonnet [ˈsɒnɪt] n. сане́т;

a sonnet sequence вяно́к сане́таў

sonny [ˈsʌni] n. infml сыно́к;

Try not to teach me, sonny. Пастарайся не вучыць мяне, мой сынку.

sonorant [ˈsɒnərənt] n. ling. сано́рны гук

sonority [səˈnɒrəti] n.

1. fml гу́чнасць, зво́нкасць;

the sonority of the bass voices гу́чнасць басо́вых па́ртый

2. ling. сано́рнасць

sonorous [ˈsɒnərəs] adj.

1. fml гу́чны, зво́нкі;

sonorous salutes шу́мныя прывіта́нні

2. fml урачы́сты, высакамо́ўны;

sonorous style рытары́чны стыль;

sonorous titles высо́кія зва́нні

3. ling. сано́рны (гук)

son-in-law [ˈsʌnɪnlɔ:] n. (pl. sons-in-law) зяць, муж дачкі́