Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

recliner chair [rɪˈklaɪnəˌtʃeə] n. (таксама recliner) шэзло́нг

recluse [rɪˈklu:s] n. пустэ́льнік; пустэ́льніца

recognition [ˌrekəgˈnɪʃn] n.

1. пазнава́нне, апазнава́нне;

My recognition of him was immediate. Я адразу пазнаў яго.

2. прызна́нне, адабрэ́нне;

international/official recognition міжнаро́днае/афіцы́йнае прызна́нне;

in recognition of у знак прызна́ння;

She won no recognition. Яна не атрымала прызнання.

beyond/out of (all) recognition да непазнава́льнасці

recognize, BrE -ise [ˈrekəgnaɪz] v.

1. распазнава́ць, пазнава́ць

2. афіцы́йна прызнава́ць;

He was recognized as the lawful heir. Ён быў прызнаны законным наследнікам.

recoil1 [ˈri:kɔɪl] n. адско́к; адда́ча

recoil2 [rɪˈkɔɪl] v.

1. (from, at) адско́чыць; адхіну́цца, адхілі́цца; адступі́ць (на не́калькі кро́каў)

2. аддава́ць (пры стральбе)

recommence [ˌri:kəˈmens] v. зноў пачына́ць; аднаўля́ць; аднаўля́цца

recommencement [ˌri:kəˈmensmənt] n. узнаўле́нне;

recommencement of the game sport узнаўле́нне гульні́

recommend [ˌrekəˈmend] v.

1. рэкамендава́ць, ра́іць;

I was recommended to say nothing. Мне параілі памаўчаць.

2. рэкамендава́ць, дава́ць рэкаменда́цыю;

I would recommend Mr. Thomson for the position of Assistant Manager. Я б рэкамендаваў спадара Томсана на пасаду памочніка дырэктара.

recommendation [ˌrekəmenˈdeɪʃn] n.

1. рэкаменда́цыя, пара́да;

make recommendations дава́ць рэкаменда́цыі

2. рэкаменда́цыя, пахвала́, стано́ўчы во́дзыў;

a letter of recommendation рэкамендацы́йнае пісьмо́

3. рэкаменда́цыя (на пасаду)